Logo Polskiego Radia
Print

Ці Лукашэнка забіў невінаватых?

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 19.03.2012 15:29
Віна забітых „тэрарыстаў” выклікае велізарныя сумневы.

Ці Лукашэнка забіў невінаватых? Над гэтым пытаньнем задумоўваецца „Gazeta Wyborcza”. Маці Ўладзіслава Кавалёва Любоў змагалася за жыцьцё сына да апошняга моманту. Яна не патрапіла на прыём да Лукашэнкі раней, паспрабуе патрапіць яшчэ раз, каб паглядзець у вочы чалавеку, ад якога ўсё залежала.
Жанчына карысталася акожнай нагодай, каб данесьці да міжнароднай супольнасьці інфармацыю пра лёс асуджаных.

- Хуткае выкананьне прысуду – гэта вынік маёй барацьбы, лічыць жанчына й дадае, што ўжо чула абвінавачаньні, што непатрэбна скарысталася дапамогай апазыцыі ды шукала ратунку для сына ў эўрапейскіх структурах. Таксама адзін зь вядомых незалежных беларускіх журналістаў Сяргей Сацук абвінаваціў у сьмерці асуджаных апазыцыю, якая, на яго думку, уцягнула жанчыну ў палітычную барацьбу.

„Ачарняючы ўладу й прэзыдэнта маці Кавалёва не магла разьлічваць на прыхільнасьць і літасьць Лукашэнкі”,- напісаў Сацук. Камэнтар Сацука выклікаў хвалю абурэньня ня толькі сярод калегаў, але й сярод палітыкаў і праваабаронцаў. Журналіста абвінавацілі ў супрацы з КДБ.

Любоў Кавалёва абвяргае, што да сьмерці сына спрычыніліся ейныя кантакты з апазыцыяй: „Сям’я Дзьмітрыя Канавалава ўвесь час сядзела ціха, аднак яго таксама забілі”,- аргумэнтуе жанчына.

Пра тое, што значная частка беларусаў спачувае жанчыне й ня верыць у віну яе сына, сьведчыць рэакацыя жыхароў Віцебска. Пасьля таго, як паявілася інфармацыя пра выкананьне прысуду, людзі пачалі прыходзіць пад дом, у якім жывуць Кавалёвы, пад пад’ездам запальвалі сьвечкі й клалі кветкі, напісала „Gazeta Wyborcza”.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт